Апавяданне без канца (на белорусском языке) :: Чигринов Иван
Страница:
10 из 12
Дык што вам патрэбна? Вы нарэшце павiнны зразумець, што ўжо непара яму. У яго цяперашнiм становiшчы такая жонка будзе адно замiнаць...
О, гэтая жанчына была занадта шчырая ў сваiх довадах. Яна нават не заўважала, як балюча даймала гэтым сваю маўклiвую ахвяру.
- Я размаўляю з вамi як жанчына з жанчынай, - гаварыла далей яна. - Вы не крыўдуйце. Бо я магла нават не падысцi да вас. Вы ўпершыню апынулiся ў вялiкiм горадзе. Мужа няма дома, i наогул яго доўга яшчэ не будзе, дык я павiнна паклапацiцца сама. I потым ён сказаў... Але ж лепш хадземце, я завяду вас да аднаго чалавека.
Вольга адчувала сябе дрэнна яшчэ з ранiцы, калi прыехала на вакзал. Затым доўга стаяла ля пад'езда. А зараз гэта жанчына сваёй непадробнай шчырасцю адбiрала ў яе апошнюю надзею. Неставала волi на супрацiўленне. I яна пайшла следам, спярша па вулiцы, гарачай i дымнай, потым па нейкiх бясконцых калiдорах, засланых прыгожымi дыванамi.
Цяпер Вольгу непакоiла ўжо iншае - каб не трапiць неспадзявана на вочы свайму мужу, бо не хацелася, каб ён пабачыў яе поплеч з гэтай модна апранутай, выпешчанай жанчынай. У душы яна ўжо нават рада была, што яго не аказалася дома.
У кабiнеце, куды яе прапусцiлi адразу, - не абышлося без намаганняў спадарожнiцы, - сядзеў, напэўна, той самы чалавек да якога яны iшлi.
- Дык чым я магу быць карысны вам? - пасадзiўшы Вольгу ў крэсла насупраць сябе, спытаў ён вялым голасам.
- Я прыехала да мужа, - i Вольга назвала прозвiшча.
- Ну i што?
Чалавек, вiдаць, не зусiм разумеў, чаго дамагалася ад яго гэта вясковая жанчына.
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|