Апавяданне без канца (на белорусском языке) :: Чигринов Иван
Страница:
12 из 12
Ён гаварыў i далей, але Вольга больш не слухала: сёння чамусьцi ўвесь час угаворвалi Вольгу, каб янанешта зразумела, i нiхто не разумеў яе...
Ужо каторы год Марына высаджвала на матчынай магiле барвiны.
Гэта магiла i мяне параднiла з Брадамi. Я палюбiў i цiхую раку, i лазнякi над ёю, i пясчаныя пагоркi, на якiх аж да самай восенi хвалюецца пад ветрам жыта.
Мне палюбiлася скупая прырода таго ўсходняга кутка Беларусi, дзе прамiнула дзяцiнства чалавека, якi мне на ўсё жыццё стаў дарагi.
Я нiколi не спадзяваўся сустрэць тут Марынiнага бацьку.
Зараз ён меў нешта сказаць мне пра Пычаў бераг. Але я пабрыў далей.
Над ракою па-ранейшаму дымiўся цёплы туман.
1962 г.
|< Пред. 8 9 10 11 12 >|