Апавяданне без канца (на белорусском языке)   ::   Чигринов Иван

Страница: 5 из 12

Босаму на iм нельга было ступiцьаднаго кроку - пякло. I калi з вёскi выязджала якая машына цi нават падвода, дык за многа вёрст было вiдаць кожнаму, бо адразу над усiм, што рухалася па дарозе, павiсала воблака пылу, якое паступова станавiлася падобнае на клубы жоўта-белага дыму, што ўзнiмаецца звычайна над стогам падпаленай саломы. Як у бяздоннi, прападаў гук. Крычы не крычы, а цябе ўсё роўна нiхто не пачуе.

У такi вось дзень мне якраз i выпала iсцi на Самацэвiчы. Я выбраў дарогу самую кароткую. Гэта была палявая дарога, вузкая, ледзь не сцежка.

Ужо вiдаць было, як узвышалiся пасярод старых лiп купалы царквы - самай высокай будынiны ў наваколлi. Ужо не так многа заставалася прайсцi. I я трацiў, здаецца, апошнiя свае сiлы, каб па гэткай духаце хутчэй датупаць да мястэчка.

Наперадзе iшла нейкая жанчына, i мне ўвесь час хацелася дагнаць яе. Можа гэта была адзiная жывая iстота, якую нешта змусiла ў немiласэрную гарачыню выйсцi з дому. Але неўзабаве i яна схавалася ў жыце. Мне падумалася, што яна некуды збочыла, бо не ўсе ж людзi ходзяць у адну дарогу. Затое зусiм не парадаваўся я, калi заўважыў жанчыну зноў. Яна ляжала на ўзмежку, галавою ў жыта, нiбы шукала там паратунку ад спёкi. Ляжала на спiне, i рукi яе былi шырока раскiнуты. Твар, увесь пасiнелы, ён ледзь не свяцiўся наскрозь, слаба крывiўся ад болю.

Я кiнуўся да жанчыны i асцярожна прыўзняў яе за плечы.

- Дыхаць... дыхаць няма чым, - ледзь чутна сказала яна.

Збялелыя вусны яе дрыжалi.

"Памiрае", - падумаў я i разгубiўся.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]