Апавяданне без канца (на белорусском языке)   ::   Чигринов Иван

Страница: 7 из 12

Памерла. Дык я потым падумала, што вы яшчэ прыйдзеце. Мне сказаў доктар...

Я мог бы расказаць Чыкiлёнку не толькi пра гэта. Але ён астатняе ведаў.

...У сорак першым Чыкiлёнак пакiнуў Брады, калi апошнiя нашы часцi перайшлi ля Вусаўкi мост. Дома заставалася цяжарная жонка.

Тады стаяла лета, а ўвосень жонка павiнна была радзiць. I ён не павёз яе ў бежанцы - не параiлi людзi. Але як толькi прыйшлi немцы, тыя ж самыя людзi разнеслi чутку:

- Бачылi Чыкiлёнка ў Шурышчы!..

Суседзi пасля гэтага пачалi заходзiць у хату, робячы выгляд, што дарэмна Вольга хавае ад iх сваю тайну.

- Ты, дзеўка, пабойся бога, не будзь такой скрытнай, - гаварыла кожную ранiцу якая-небудзь Хвядосiха, калi Вольга iшла з вёдрамi да студнi. - Ад людзей жа не век хавацца. Бачылi твайго ўчора!..

Вольга доўга не верыла людзям. Але з цягам часу i яна перастала спаць начамi. Чакала, што муж, калi ён сапраўды недзе паблiзу, пастукае аднойчы ў шыбiну.

Нарэшце яе паклiкалi ў камендатуру.

- Мы ведаем, што ваш муж хаваецца ў лесе, - ветлiва ўсмiхаючыся, сказаў камендант. - Ён збiраецца шкодзiць нам. Таму мы i паклiкалi вас. Вы чакаеце дзiця. Дык перадайце свайму мужу, каб ён праз чатыры днi з'явiўся да нас. Вы павiнны ўлiчваць абставiны. Пераканайце яго.

Камендант пазванiў некуды i вылез з-за стала. Ён заставаўся ветлiвы да канца:

- Назад вас павязуць на маёй машыне. Мы, немцы, любiм гасцiннасць. Але ведайце, праз чатыры днi я сам прыеду да вас.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]