Апавяданне без канца (на белорусском языке) :: Чигринов Иван
Страница:
8 из 12
Канечне, таксама ў госцi, бо я спадзяюся, што нiякiх непаразуменняў памiж намi не будзе.
Камендант стрымаў слова.
- Вы нас падвялi, шаноўная, - гукнуў ён яшчэ ад парога, i ў голасе яго не было ранейшай ветлiвасцi. - Дзе ваш муж? - ужо наступаў ён.
- Я не сустракала яго. Ён нiколi не прыходзiў дамоў. Мусiць, гэта людзi нагаварылi, што ён недзе тут.
Вольгу павялi да возера i паставiлi там, крокаў за дзесяць ад берагу, у халодную ваду, як сказаў камендант, прымаць ванны.
На дварэ якраз была восень.
Пасля па Вольгу яшчэ прыходзiлi з камендатуры. Але ў яе нарадзiлася дачка. Раней часу.
Пасля пачалася хвароба. Камендантавы ванны так не мiнулiся. Вольга застудзiла ногi, i ёй давялося вучыцца хадзiць нанава. Цяпер ужо разам з дачкой.
Тым часам вайна канчалася. Як i ўсе людзi, Вольга чакала свайго гаспадара, бо ўжо каторы год атрымлiвала ад яго ў ваенкамаце па атэстату грошы. Зрэдку прыходзiлi пiсьмы. Муж пiсаў, мiж iншым, што нiколi за вайну яму не выпала хадзiць паблiзу Брадоў, i таму яго нiхто не мог бачыць у Шурышчы.
Але навошта было варушыць старое? Добра, што ўсё абышлося.
Так думала Вольга.
I вось аднойчы, здаецца, праз тры месяцы пасля вайны, калi жывыя вярталiся пад свае стрэхi, Вольга атрымала пiсьмо. Яно было напiсана чужой рукой.
Значыць, не ўсё яшчэ абышлося!..
Вольга чытала пiсьмо i не давала сабе веры. Лiтары, выведзеныя жаночай рукой, скакалi перад вачмi, расплывалiся. Пiсьмо было кароткае. "Я не збiралася пiсаць, - чытала Вольга. - Спадзявалася, што ён сам напiша.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|