Апавяданне без канца (на белорусском языке) :: Чигринов Иван
Страница:
9 из 12
Ды ён усё адмаўляецца. Але ўжо не час маўчаць. У мяне ад яго будзе дзiця. Маё дзiця таксама мае права на бацьку. Таму я не пушчу яго ў Брады..."
Дачытаць да канца неставала сiл.
На другi дзень Вольга спехам сабралася ў дарогу...
Дом, у якiм жыў цяпер яе муж, паказалi людзi. Але калi яна памкнулася было ўзысцi па лесвiцы на другi паверх, яе затрымаў мiлiцыянер.
- Грамадзяначка, - сказаў ён, як мог, стрымана, - сюды вам не паложана. Я вось тут запiшу вас, а вы пачакайце, можа хто выйдзе, тады я паклiчу.
Вольга падалася назад i больш не спрабавала падыходзiць да дзвярэй кватэры. Яна толькi падумала, што вельмi ўжо неспадзявана перамянiлiся часы i што яе жыццё цяпер, вiдаць, перакулiлася назаўсёды. Асаблiва бянтэжыў Вольгу гэты мiлiцыянер. Яго паставiлi тут, здавалася ёй, дзеля таго, каб адгарадзiць iх, каб узвесцi памiж iмi яшчэ большую сцяну. Але яна хацела дачакацца свайго мужа. Яна павiнна была расказаць яму, што перажыла праз яго за вайну... I таму засталася стаяць ля пад'езда.
Успомнiлi пра яе пад самы вечар.
- А я i не здагадвалася, што ў вас хопiць смеласцi так хутка прыехаць, падышла да яе спакойная, яшчэ зусiм маладая жанчына. Яна была вельмi прыгожая, гэта жанчына. Можа таму яна так спакойна i трымалася перад Вольгай. I хто ведае, можа яна адчула гэту сваю перавагу яшчэ задоўга да таго, як сустрэла Вольгу.
- Толькi я не ведаю, - пачала яна, - чаго вы сваёй паездкай дамагаецеся? Ён не хоча з вамi жыць.
|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|