Асинае гняздо (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 3
А каб магчы панаваць, то трэба другiх заправiць служыцьсабе. Дык дзе ж наш грунт? У чым наша сiла?
Восы маўчалi.
Я пэвен у тым, што некаторыя з iх ведалi адказ на гэта пытанне, прынамсi, такi, якi вымагаў асiны цар, але маўчалi: яны хацелi паказаць, што iх самы галоўны i ёсць самы разумны. Колькi часу маўчаў i самы галоўны.
Пераканаўшыся, што нiхто з яго залежных не сцямiць адказаць, асiны цар павярнуўся да сваiх залежных задам, паставiў угару вусы, вынуў джала i сказаў:
- Во ў чым наша сiла!
Усё асiнае гняздо так i загуло ад радасцi.
I пачалi восы гадаваць свае джалы. Пайшла трывога па ўсiм царстве ўсялякiх кузурак: нядобрае, вiдаць, задумляюць гэтыя разбойнiкi восы.
На каго ж яны першыя накiнуцца? На каго рыхтуюць свае джалы?
Пчолы думалi, што на iх. Пакiдалi i яны збiраць мёд, давай таксама вастрыць джалы. Няма чаго есцi зiмою, прыходзiцца часамi з голаду пухнуць.
Чмель, той самы спакойны i разважны чмель, што так хораша звiнеў вясною над краскамi, пастанавiў:
- На нас, чмялёў, точаць свае зубы чортавы восы. Дык хвароба ж вам i скула ў бакi!
Давай i чмялi глыбей рыцца ў зямлi, таўшчэй высцiлацца мохам.
- Будзе бура, бiцца будзем, - гуў цяпер сярдзiта чмель.
Мухi лёталi, як шалёныя, не ведаючы, за што ўляпiцца, i давай без толку грызцi жывёлу i чалавека. Нават камар i той збiраў сiлы, не ведаючы сам навошта.
Цяжка стала мошкам. Восы, бачачы ўсё гэта, яшчэ больш захванабэрылiся.
Каб крапчэй чуць пад нагамi грунт, схаўрусавалiся яны з шэршнямi.
|< Пред. 1 2 3 След. >|