Аздоба (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 12

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Аздоба (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Аздоба

Пераклад: Змiцер Колас

Гэта была адна з тых чароўных i мiлых дзяўчат, якiя, нiбыта па iронii лёсу, нараджаюцца ў небагатых чыноўнiцкiх сем'ях. У яе не было нi пасагу, нi вялiкiх надзей, нiякiх шанцаў на тое, каб з ёю пазнаёмiўся i, пакахаўшы, ажанiўся чалавек багаты i самавiты; i яна без нараканняў згадзiлася пайсцi замуж за дробнага службоўца з Мiнiстэрства народнай асветы.

Яна не магла купляць сабе аздобы i жыла сцiпла, але адчувала сябе няшчаснай, адарванай ад таго жыцця, для якога была народжаная, бо сярод жанчын няма падзелу на саслоўi i класы - прыгажосць, прывабнасць i зграбнасць заўжды замяняюць iм радавiтасць i сямейныя прывiлеi. Уласцiвыя iм прыродная чуйнасць, iнстынктыўны густ i гнуткасць розуму - вось тая адзiная iерархiя, якая дазваляе дзяўчатам з народа раўняцца з самымi знакамiтымi панямi.

Яна пакутавала бесперастанна, бо адчувала, што народжана для самага далiкатнага жыцця, самай вытанчанай раскошы. Яна пакутавала праз бядоту свайго жытла, праз галiзну сцен, праз убоства праседжаных крэслаў i брыдкiх фiранак. Усё тое, чаго б нават не заўважыла iншая жанчына таго ж саслоўя, мучыла i абурала яе. Выгляд маленькай брэтонкi, якая займалася iх невялiкаю гаспадаркай, абуджаў у ёй няўцешны жаль i гарачыя, няўрымслiвыя мары.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]