Аздоба (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 12

Ёй мроiлася маўклiвая цiшыня прыёмных пакояў, абабiтых тонкiмi ўсходнiмi шпалерамi, спакойнае святло высокiх бронзавыхкандэлябраў, мажныя лёкаi ў кароткiх штонiках з падвязкамi, якiя дрэмлюць у раскошных фатэлях, закалыханыя млявай гарачынёю камiна. Ёй мроiлiся прасторныя салоны, драпiраваныя старадаўнiм ядвабам, з мудрагелiстаю мэбляй, на якой сям-там стаяць нечуванай цаны забаўкi, i какетлiвыя салончыкi, поўныя духмянага водару парфумы, у якiх а пятай гадзiне за шклянкаю гарбаты збiраюцца пагутарыць самыя блiзкiя сябры людзi славутыя i знакамiтыя, завалодаць увагай якiх iмкнуцца i мараць усе жанчыны.

Калi яна сядала абедаць за круглым сталом, накрытым абрусам трохдзённай свежасцi, насупраць свайго мужа, якi, здымаючы накрыўку з супнiцы, прамаўляў з зачараваным выглядам: "Ах! Якое выдатнае рагу! З агароднiны! Ды з мясам! Не ведаю, што можа быць лепшае...", ёй мроiлiся пышныя абеды, блiскучае срэбра прыбораў, сцены з кiлiмамi, вышыванымi на старажытныя сюжэты або з дзiўнымi птахамi сярод казачнага лесу; ёй мроiлiся далiкатныя стравы, якiя падаюць на тонкiм парцалянавым посудзе, лёсткi i iншыя мiлыя рэчы, якiя вымаўляюць шэптам i слухаюць з загадкаваю ўсмешкай сфiнкса на вуснах, адразаючы тым часам кавалачак ружовага мяса стронгi цi адломваючы добра падпечанае рабчыкава крылца.

У яе не было нi ўбрання, нi каштоўнасцяў, нiчога. Але яна любiла толькi гэта i адчувала, што толькi дзеля гэтага яна створана. Яна б так хацела ўсiм падабацца, выклiкаць зайздрасць, быць прывабнай, мець поспех у мужчын.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]