Чорт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 8
А вы?
- О, са мной усё добра, але мацi зусiм кепска.
- Мацi?
- Але ж, мацi.
- А што з ёй?
- Ды вось, сабралася памiраць.
Старая выняла рукi з вады, i празрыстыя блакiтныя кроплi скацiлiся з кончыкаў пальцаў у ночвы.
З нечаканай пяшчотай у голасе яна азвалася:
- Ёй гэтак дрэнна?
- Доктар кажа, не дацягне да ранiцы.
- Ну, тады напэўна памрэ.
Анарэ вагаўся. Ён шукаў словы, з якiх можна было б пачаць сваю прапанову. Але, так нiчога i не прыдумаўшы, раптам сказаў:
- Колькi возьмеце з мяне за апошнi дагляд? Ведаеце, я не багатыр. У мяне нават няма грошай на адну парабчанку. Таму мацi так спрацавалася i змарнела за ўсё жыццё, што канае цяпер. Яна рабiла за дзесяцёх, не зважаючы на свае дзевяноста два. Такiх, як яна, цяпер не знойдзеш!
Рапэ сур'ёзна адказала:
- У мяне два рахункi: сорак су за дзень i тры франкi за ноч з багатых. Дваццаць су за дзень i сорак франкаў за ноч з астатнiх. Дасце дваццаць i сорак.
Мужык разважаў. Ён надта добра ведаў мацi - моцная i ўчэпiстая, яна магла пратрываць яшчэ з тыдзень, што б там нi думаў той доктар.
Ён рашуча сказаў:
- Не. Назавiце лепш адну цану, адну да канца. Я ўзважыў усё. Доктар кажа, яна пойдзе хутка. Калi так - вам лепш, мне горш. Але калi яна дажыве да заўтрага цi болей - мне лепш, вам горш.
Старая здзiўлена глядзела на мужчыну. Яна нiколi не брала за нябожчыкаў агулам i не ведала, што рабiць, баючыся пратрацiцца. I западозрыла, што яе хочуць ашукаць.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|