Чорт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 8
Анарэ здалёк заўважыў iх i спытаўся:
- Да каго гэта наш плябан?
Кемлiвы парабак адказаў:
- Дакаго? Iдзе запрашаць Бога да тваёй мацi!
Мужык не здзiвiўся:
- Добра, добра, хай iдзе!
I зноў узяўся за работу.
Матухна Бантан паспавядалася, атрымала дараванне i прычасцiлася. Святар пайшоў, жанчыны засталiся адны ў спякотным пакоi.
Дзень канчаўся; свежы вецер дыхаў прахалодай, ад яго павеваў гойдаўся папяровы абраз, прыколаты дзвюма шпiлькамi да сцяны; фiранкi на акне, калiсьцi белыя, а цяпер палiнялыя i заседжаныя мухамi, трапяталiся, матлялiся, рвалiся ў паветра, iмкнулiся паляцець гэтаксама, як i душа старой.
Анарэ вярнуўся ў прыцемках. У ложку ён заўважыў яшчэ жывую мацi i спытаўся:
- Як маешся?
Ён i раней так казаў, калi той нездаровiлася.
Адаслаў Рапэ, загадаўшы:
- Заўтра а пятай, не спазнiцеся.
Тая паўтарыла:
- Заўтра, а пятай.
I праўда, яна прыйшла досвiткам. Перад працай у полi Анарэ сiлкаваўся звараным iм самiм крупнiкам.
Наймiчка спыталася:
- Ну, памерла ваша мацi?
Ён хiтра ўсмiхнуўся аднымi вачыма i адказаў:
- Ёй нават палепшала.
I пайшоў з хаты.
Занепакоеная Рапэ падышла да старой, якая ляжала ў нязменнай позе - з расплюшчанымi вачыма, сцiскаючы рукамi коўдру, абыякава церпячы пакуты.
Кабета зразумела, што так можа цягнуцца два, тры днi, цi нават тыдзень, i яе хцiвае сэрца сцiснулася ад страху, а ў душы ўсхадзiўся гнеў на хiтруна, якi пасмяяўся з яе, i на старую, што не памiрае.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|