Чорт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
7 из 8
Тым не менш яна ўзялася за работу i чакала, не адводзячы вачэй ад зморшчанага твару цёткi Бантан.
Анарэ вярнуўся абедаць, здавалася, ён задаволены, ледзь не вясёлы. Неўзабаве ён зноў пайшоў. Што i казаць, яго ўраджай не прападзе.
Рапэ цiха шалела ад злосцi; цяпер кожная хвiлiна здавалася ёй крадзеным часам, крадзеным грошам. Ёй хацелася, ёй карцела ўпiцца ў горла гэтай старой руiне, гэтай учэпiстай бабе, гэтай упартай калодзе i, пакрысе сцiскаючы яго, спынiць кароткiя ўздыхi, што крадуць яе час i яе грошы.
Але зрабiць так было небяспечна, i iншая думка прыйшла ёй у галаву. Яна стала каля ложка:
- Вы яшчэ не бачылi д'ябла?
Матухна Бантан прашаптала: "Не".
Тут кабета пачала расказваць розныя страхi, каб збiць з розуму хворую.
За некалькi хвiлiн да смерцi, казала яна, чорт з'яўляецца кожнаму. У руцэ ў яго мятла, на галаве чыгунок, i крычыць як рэзаны. Калi бачыш яго, жыць застаецца iмгненне. I яна пералiчыла ўсiх, каму сёлета паказаўся чорт: Жазэфэн Луазэль, Эўлалi Рацье, Сафi Паданнё, Серафiна Грап'е.
Нарэшце матухна Бантан захвалявалася, заварушылася, засоўгала рукамi i паспрабавала павярнуць галаву, каб зазiрнуць у цёмныя куткi ў хацiне.
Раптам Рапэ знiкла за бiлам ложка. Яна выцягнула з шафы нейкi сувой, укруцiлася ў яго; начапiла на галаву чыгун з крывымi ножкамi, падобнымi на рогi; у правую руку ўзяла дзяркач, у левую - бляшанае вядро i знянацку падкiнула яго ўгору, каб яно з ляскатам бразнулася на падлогу.
Вядро нарабiла страшэннага грукату.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|