Чорт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
8 из 8
Наймiчка ўскочыла на крэсла, адхiнула шырму, што закрывала ложак, i, як вятрак, закруцiла рукамi, заскавытала i завiшчала ў чыгун на галаве, замахала на старую дзеркачом, быццам той чорт у тэатры марыянетак.
Напалоханая, ашалелая, старая зрабiла нечалавечае намаганне, каб устаць i ўцячы; яна аж да пояса высунулася з-пад коўдры... i з цяжкiм апошнiм уздыхам адкiнулася на падушку. Усё было скончана.
А Рапэ пачала няспешна прыбiрацца: дзяркач кiнула ў кут, сувой запхнула ў шафу, чыгун паставiла на печ, вядро на палiцу, а крэсла каля сцяны. Пасля прафесiйнымi рухамi закрыла вылупленыя вочы нябожчыцы, паставiла на ложак талерку i налiла ў яе свянцонай вады, памачыла самшытавую галiнку, што вiсела на цвiку над камодай, укленчыла i пачала казаць шчырыя пацеры, якiя ведала на памяць.
I калi надвячоркам прыйшоў Анарэ i заспеў яе на каленях, ён хуценька падлiчыў, што страцiў дваццаць су, бо яна даглядала толькi тры днi i адну ноч, што каштавала пяць, а не шэсць франкаў, якiя ён мусiў заплацiць.
|< Пред. 4 5 6 7 8 >|