Чортаы камень (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 2

Былi i такiя людзi, якiя проста стаялi за тое, штокамень i павiнен быць тут, каб людзi вучылiся быць асцярожнымi i разумнымi, каб умелi самi абладзiць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапiў бы ў рай.

Прычына трэцяя - нiхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу.

А часы iшлi. Памiралi адны людзi, на змену iм з'яўлялiся другiя, трэцiя i гэтак далей. Змянялася нават само аблiчча зямлi: лясы змянялiся палямi, на палях зноў раслi дрэвы; толькi Чортаў камень ляжаў i ляжаў такi ж вялiкi, такi ж маўклiвы, дзiкi, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгiя вякi ўсё ж пакiдалi i на iм свой след: камень, хоць i мала, асядаў у зямлю. I, казалi, будзе такi час, калi мiнецца закляцце, ён сам знiкне з твару зямлi, сыдзе ў яе нетры.

Змяняецца свет, разумнеюць людзi. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, i думкi iх падзялiлiся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другiя даводзяць, што лепш адразу пакончыць з iм, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.

|< Пред. 1 2 >|

Java книги

Контакты: [email protected]