Цётка Саваж (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 9
Дый самi вусны iх не вельмi прывычныя да ўсмешкi.
Цётка Саваж жыла звычайным жыццём у сваёй халупе, якую неўзабаве засыпаў снег. Раз на тыдзень яна выбiралася ў сяло купiць хлеба ды трохi мяса, пасля вярталася дадому. Хадзiлi чуткi пра ваўкоў, i яна выпраўлялася ў дарогу з сынавай стрэльбай, iржаваю, з прыкладам, адпалiраваным далонямi. Смешна было глядзець, як высокая старая, трохi ўгнуўшыся, iшла па снезе павольнымi шырокiмi крокамi, а ствол стрэльбы тырчаў над чорнаю хусткай, што шчыльна ахiнала галаву i хавала яе сiвыя валасы, якiх нiхто нiколi не бачыў.
I вось аднойчы з'явiлiся прусакi. Iх размясцiлi па хатах залежна ад заможнасцi i багацця гаспадароў. Да старой, якую лiчылi багатаю, паставiлi чатырох.
Гэта былi здаровыя дзецюкi, з белаю скурай, светлымi бародамi, блакiтнымi вачыма; гладкiя, нягледзячы на ваенныя цяжкасцi. I ў захопленай краiне яны заставалiся добрымi хлопцамi. Адны ў гэтай пажылой жанчыны, яны былi вельмi ветлiвыя з ёю, як маглi бераглi яе ад цяжкае працы i вялiкiх выдаткаў. Людзi бачылi, як сырымi снежнымi ранiцамi яны раздзявалiся да пояса i мылiся каля студнi, шчодра палiваючы вадою свае бела-ружовыя спiны, а цётка Саваж тым часам завiхалася, гатуючы снеданне. Бачылi яшчэ, як яны мылi кухню, шаравалi кафлю, калолi дровы, абiралi бульбу, рабiлi ўсю хатнюю работу, нiбы добрыя сыны пры сваёй мацi.
Але яна, старая, усё думала пра свайго, пра худога бамбiзу з кручкаватым носам, карымi вачыма, з густымi чорнымi вусамi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|