Цётка Саваж (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 4 из 9

Штодня яна пыталася ў кожнага з салдатаў, што размясцiлiся ў яе хаце:

- Вы не ведаеце, куды адступiў французскi полк, дваццаць трэцi маршавы? З iм мой сын.

Яны адказвалi:

- Не, ня фетаем, сусiм ня фетаем.

I, разумеючы яе клопат i неспакой, таксама маючы недзе мацярок, яны рабiлi ёй тысячу дробных паслуг. Дарэчы, i яна iх любiла, гэтых чатырох варожых салдатаў, бо сяляне не багатыя на патрыятычную нянавiсць, гэта справа вышэйшых класаў. Прыгнечаныя, тыя, што плоцяць больш за ўсiх, бо яны бедныя, тыя, на каго кладзецца кожны новы падатак, тыя, каго забiваюць масамi, тыя, што на вайне ўтвараюць сапраўднае гарматнае мяса, бо iх шмат, тыя, нарэшце, што найбольш пакутуюць ад жахлiвага ваеннага згалення, бо яны самыя слабыя i найменш здатныя да супрацiўлення, не надта ўспрымаюць той ваяўнiчы iмпэт, тое пытанне гонару, тых так званых палiтычных камбiнацый, што ўжо шэсць месяцаў знясiльваюць дзве нацыi, як пераможаную, так i пераможнiцу.

Паглядаючы на немцаў, што жылi ў цёткi Саваж, у наваколлi казалi:

- Ну, гэтыя чатырох знайшлi сабе прытулак.

Але вось неяк уранку, калi старая была ў хаце адна, далёка на раўнiне яна заўважыла чалавека, што iшоў да яе сядзiбы. Хутка яна яго пазнала, гэта быў вясковы паштар, што разносiў лiсты. Ён аддаў ёй складзеную паперку, яна выцягнула з футарала акуляры, якiмi яна карысталася шыючы, i вось што прачытала:

"Панi Саваж, гэтым лiстом паведамляю вам сумную навiну. Ваш сын Вiктор учора быў забiты ядром, якое, так бы мовiць, разарвала яго напалам.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]