Цётка Саваж (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 9
Яна злупiла з труса шкуру, агалiўшы чырвонае цельца, але выгляд крывi,што цякла ў яе па руках, цёплае крывi, што ўвачавiдкi ахалодвала i застывала, прымушаў яе калацiцца з галавы да ног; i ўвесь час у яе перад вачыма стаяў сын, разарваны напалам, увесь у крывi, як i гэты звярок, што яшчэ падрыгваў.
Яна села за стол разам з прусакамi, але не магла з'есцi нiводнага кавалачка. Яны праглынулi труса, не звяртаючы на яе ўвагi. Старая моўчкi паглядала на iх збоку, выношваючы нейкую думку, але твар яе быў такi непранiкальны, што яны нiчога не заўважылi.
Раптам яна сказала: "Я не ведаю нат вашых прозвiшчаў, а ўжо месяц, як вы ў мяне жывяцё". Яны зразумелi, што яна хоча, праўда, не без цяжкасцi, i сказалi ёй свае прозвiшчы. Але ёй гэтага было мала, яна папрасiла напiсаць iх на паперы разам з адрасамi iхнiх сем'яў i, начапiўшы акуляры на свой доўгi нос, агледзела незнаёмы почырк. Пасля згарнула паперу i паклала яе ў кiшэню разам з лiстом, што паведамiў ёй пра смерць сына.
Калi прусакi паелi, яна сказала: "Пайду пасцялю вам". I пачала насiць сена на гарышча, дзе яны спалi.
Яны здзiвiлiся, i старая растлумачыла, што так будзе цяплей. Прусакi ўзялiся памагаць ёй. Запхаўшы гарышча да самае страхi, яны зрабiлi сабе нешта накшталт вялiкага пакоя з цёплага духмянага сена, дзе яны маглi спаць найлепшым чынам.
У час абеду адзiн з салдатаў занепакоiўся, што цётка Саваж яшчэ нiчога не ела. Яна адказала, што ў яе балiць жывот. Пасля яна запалiла добры агонь, каб сагрэцца, а чацвёра немцаў, як i кожны вечар, залезлi па лесках на гарышча.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|