Даль (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 2
Яшчэ далей, там, куды беглi срэбныя загiбы блiскучай рэчкi i памыкалiся ўзгоркi, баравы лес i шырокае поле, ужо нельга было разглядзець нiчога паасобку, - была проста даль, якая так моцна парывае да сябе душу, - даль, над якою драмалi ў залатых марах, здавалася, нерухомыя клубочкi кучаравых хмарак.
Ёсць нейкае хараство ў гэтай няяснасцi, у гэтай безгранiчнай далячынi, дзе неба нiзка-нiзка нахiляецца над зямлёю. Якая ўлада, якая сiла цягне ў бязмежнасць сiняй далi?
- Эх, - уздыхала маладое зерне, - паляцець бы ў гэтую даль.
Пачуў вецер тыя ўздыханнi, устаў з-за ўзгорка, пазяхнуў пасля салодкага супачынку i падляцеў да маладога насення.
- А я i ведаў, - сказаў ён, - што не сягоння-заўтра папросiшся ты ў дарогу. Трэба, трэба пазнаваць свет!
I стала прасiць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабою i панёс у аблюбаваную даль.
Старой лiпе шкада было пускаць дзiця ў чужы свет, невядома куды, але што парадзiць? Можа, там будзе i лепей яму? Дык што, станавiцца ўпоперак дарогi? Мо гэты шлях - шлях яго шчасця? Благаславiла мацi сваё дзiця.
- Ляцi, мiлае!
Падхапiў вецер маладое насенне i панёс. Лятуць яны, i здаецца, самi бягуць на спатканне прыгожыя ўзгоркi, зялёныя лагчынкi. Пазiрае на ўсё маладое насенне i вачам сваiм не верыць: няўжо гэта тыя самыя малюнкi, на якiя глядзела яно так нядаўна? А дзе ж iх хараство? Дзе тыя гладкiя абрысы, дзе грабянi, што так павабна выглядалi адтуль - з лiпы? А палоскi лясоў? Нават сама рэчка не такая, якою здавалася здалёк.
Нейкi неспакой пачынаў агортваць маладое насенне. Ой, цi не жартуе з iм вецер: цi туды нясе ён, куды прасiлася душа?
- А цi скора будзе тая даль, мiлы вецер?
- Мы даўно мiнулi яе, - адказаў вецер, - а цяпер новая даль перад намi.
|< Пред. 1 2 >|