Фиялки ы сераду (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 10 из 12

Няўдзячная я, нядобрая... Але ж я так прывыкла к фiялкам у сераду!

Назаўтра яна выехала з Парыжа. Анры Сталь з пачцiвасцю суправаджаў яе. У кожным гатэлi яе пакой быў повен руж. Вярнуўшыся ў Парыж, яна забыла свайго рамантычнага студэнта.

Прыкладна цераз год яна атрымала лiст ад палкоўнiка Жэнеўрыера з просьбай прыняць яго па асабiстай справе. Лiст быў карэктны i сур'ёзны. Адмовiць яна не магла. Жэннi прызначыла яму сустрэчу ў суботу пасля поўдня. Ён прыйшоў апрануты ў цывiльнае, у чорным гарнiтуры. Яна прыняла палкоўнiка з грацыёзнай непасрэднасцю, уласцiвай ёй i на сцэне i ў жыццi. Натуральнасць яе паводзiн як бы моўчкi пыталася: "Што яму трэба тут, гэтаму незнаёмаму госцю?"

Яна чакала.

- Шчыра вам дзякую, мадмуазэль, што маю магчымасць пабачыцца з вамi. I калi я дазволiў сабе прасiць спаткання з вамi, на гэту смеласць штурхаў мяне не iнтэрас мужчыны, а пачуццi бацькi... Я прыйшоў у чорным. Гэта жалоба па маiм сыне, лейтэнанце Андрэ Жэнеўрыеры, забiтым на Мадагаскары два месяцы таму назад.

Жэннi зрабiла рух, нiбы хацела сказаць: "Спачуваю вам ад усяго сэрца, але..."

- Вы не ведалi майго сына, мадмуазэль, я знаю... Затое ён вас ведаў i захапляўся вамi... Вы мне можаце не даць веры, але ўсё, што я вам скажу, чыстая праўда. Вы - тая адзiная жанчына на свеце, якую ён шанаваў i ўсiм сэрцам любiў...

- Баюся паверыць, палкоўнiк... Ён вам прызнаўся?

- Не мне, а сваёй сястры, ад якой не таiў нiчога...

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]