Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
11 из 12
Усё пачалося ў той дзень, калi яны разам пайшлi на спектакль "Гульнялюбвi i выпадковасцей". Вярнуўшыся, мае дзецi толькi пра вас i гаварылi: "Якая мяккасць i чысцiня! Жывая паэзiя!" - i яшчэ шмат чаго пахвальнага, у чым я анi не сумняваюся, але якому запал маладосцi, юнацкае iмкненне да iдэалу... Ах, мой небарака сын быў летуценнiк, фантазёр.
- Божа мой! - крыкнула Жэннi. - Значыць, гэта ён мне?..
- Ён, мадмуазэль. Мой сын Андрэ. Той самы студэнт полiтэхнiчнай вучэльнi, якi некалькi месяцаў кожную сераду прыносiў вам букет фiялак... Мне ўсё дачка расказала... Спадзяюся, што гэтыя сцiплыя дары захаплення не былi вам прыкрымi?.. Ён так вас любiў, вас цi, можа, ваш вобраз, створаны iм... Сцены яго пакоя былi ўвешаны вашымi партрэтамi... Колькi клопату мела сястра, дастаючы вашу новую фатаграфiю, каб парадаваць брата!.. У вучэльнi таварышы насмiхалiся з яго: "Ты б ёй напiсаў, пакутнiк!"
- Чаму ж ён не пiсаў?
- Ён пiсаў, мадмуазэль, i я прынёс вам цэлую кучу неадпраўленых лiстоў, знойдзеных пасля яго смерцi. - Палкоўнiк дастаў з кiшэнi ёмiсты пакет i перадаў Жэннi. Яна мне аднойчы паказвала. Почырк шпаркi, дробны, невыразны... Лiнii матэматыка, а стыль паэта.
- Захавайце гэтыя лiсты, мадмуазэль, яны належаць вам... I даруйце мне за раптоўны вiзiт... Я лiчыў сваiм абавязкам, як сынаву памяць... У яго пачуццях да вас не было нiчога непачцiвага i легкадумнага. Вы былi для яго ўвасабленнем дасканаласцi i хараства... I магу вас запэўнiць, Андрэ быў варты сваёй вялiкай любвi.
- Але чаму ён не шукаў сустрэчы са мной? Чаму я сама нiчога не зрабiла, каб з iм пабачыцца?..
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|