Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
2 из 12
Баюся толькi, што вы знойдзеце яе занадта сентыментальнай для сучаснага густу...
- Давайце, давайце! - падбадзёрыў Бертран Шмiт. - Наш час прагне шчырых эмоцый. Ён толькi зверху прыкрыты грубасцю, нутро ў яго далiкатнае.
- Вы так думаеце? Ну, што ж!.. Я наталю вашу смагу... Вы ўсе тут мала пажылi яшчэ, каб помнiць велiч i красу даўнейшай Жэннi Сарб'е. Яе пышныя рыжаватыя валасы, што хвалямi спадалi на мармуровыя плечы, яе пiльны, прытоены позiрк, рэзкi, нават жорсткi голас, якi раптам ламаўся, увесь налiты пачуццямi, выдзялялi i падкрэслiвалi сiлу яе духу, яе гордае хараство.
- Цудоўны маналог, Леон!
- Магчыма. Толькi з моды выйшаў... Дзякую за падтрымку... У кансерваторыi ў 1895 годзе яна атрымала прэмiю i адразу ж была запрошана ў Камедзi-Франсэз. На жаль, я ведаю па сабе, як цяжка трымацца ў гэтым славутым тэатры. Рэпертуарныя амплуа строга замацаваны за пэўнымi асобамi, якiя iх раўнiва ахоўваюць. Самая здольная служанка можа дзесяць гадоў чакаць, пакуль ёй дадуць нешта вартае з Мальера альбо Марыво. Жэннi Сарб'е, абаяльная, прыгожая, наткнулася на каменную сцяну жанчын, праслаўленых, учэпiстых. Усякая другая пакарылася б i тапталася на месцы альбо праз два гады перакачавала б у тэатр на Вялiкiх Бульварах. Але не такой натуры была наша Жэннi. Яна дала бой. На гэта яна мабiлiзавала ўсё: свой талент актрысы, культуру, прывабнасць, свае цудоўныя валасы.
Вельмi хутка яна паднялася ў тэатры на самы высокi ўзровень. Дырэктар быў ад яе ў захапленнi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|