Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
3 из 12
Драматургi патрабавалi, каб асаблiва адказныя ролi даручалiся ёй i нiкому больш. Крытыкi, як згаварыўшыся, курылi ёй фiмiям. Нават грозны Сарсэ пiсаў: "Яе мiмiка i жэсты могуць зачараваць i кракадзiла".
Мой бацька, якi ведаў яе ў той час, казаў мне, што яна страшэнна любiла сваю прафесiю, была ўзброена тэарэтычна i шукала новых, асаблiва выразных спосабаў паказу. У той час тэатр спаўзаў на пазiцыi наiўнага рэалiзму. Калi ў якой-небудзь п'есе Жэннi павiнна была атруцiцца, яна наведвала бальнiцы i вывучала спецыфiку смерцi ад яду. Для выяўлення належных пачуццяў яна рабiла эксперыменты з сабой. У справах мастацтва яна не саромелася, як Бальзак, якi для сваiх раманаў выкарыстоўваў сябе альбо пачуццi любiмай жанчыны.
Можаце сабе ўявiць, колькi было паклоннiкаў у дзяўчыны дваццацi двух год у росквiце яе прыгажосцi i славы. Прабавалi падступiцца i артысты, i пiсьменнiкi, i банкiры... Адзiн з банкiраў, Анры Сталь, стаў яе абраннiкам. I не таму, што ён быў багаты. Яна жыла ў сваёй сям'i i была забяспечана. А таму, што ў яго таксама была немалая прывабнасць, а галоўнае, ён абяцаў з ёю ажанiцца... Вы ведаеце, што шлюб гэты адкладваўся, бо не давалi згоды бацькi жанiха, i толькi праз тры гады Жэннi выйшла замуж за Сталя. Пражылi яны разам нядоўга. Яе незалежны характар не мог мiрыцца з сямейнымi абавязкамi... Але гэта ўжо iншая гiсторыя. Вернемся да Камедзi-Франсэз, да дэбютаў нашай паважанай сяброўкi... i фiялак.
Уявiце сабе артыстычнае фае ў вечар аднаўлення з удзелам Жэннi "Багдадскай прынцэсы" Дзюма-сына.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|