Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
4 из 12
П'еса гэта мае значныянедахопы - i ў мяне, прыхiльнiка яго моцна скампанаваных п'ес, такiх, як "Паўсвет", "Друг жанчын", "Франсiён", развязны Дзюма "Чужаземкi" i "Багдадскай прынцэсы" выклiкае ўсмешку. Але ўсе, хто бачыў Жэннi ў ролi прынцэсы, сцвярджаюць, што яна стварыла праўдзiвы вобраз. Пра гэта я з ёю гаварыў не раз. Цiкава тое, што яна паверыла ў вобраз. "У тыя гады, - казала яна мне, - я даволi арганiчна думала так, як гераiня Дзюма-сына, i мне здавалася вельмi дзiўным выстаўляць напаказ пры поўным святле самае запаветнае, свае душэўныя перажываннi". Дадайце яшчэ, што ў гэтай ролi яна магла распусцiць валасы i паказаць свае цудоўныя плечы. Адным словам, гэта было ўвасабленне хараства.
Дык вось, пасля авацый, у антракце яна адпачывала ў фае. Вакол яе натоўп. Шчаслiвая Жэннi сядзела на ўслоне каля Анры Сталя i з натхненнем шчабятала пра сваю перамогу.
- Вось так, даражэнькi Анры!.. Цяпер мая лодка на вадзе. Ёсць чым дыхаць... Тры днi назад вы мяне бачылi. Дрэнна iграла, праўда?.. Плюхалася, як у лужыне... Танула... Рот быў залеплены... I вось гэты вечар... Збiраю ўсе сiлы, скачок - i я на паверхнi!.. Скажыце, Анры, а што, калi я правалюся ў апошнiм акце, не выцягну да канца? Божа мой, божа мой!
Увайшоў бiлецёр i падаў ёй кветкi.
- Ад каго?.. А! Ад Сэн-Лу... Ваш сапернiк, Анры... Занясiце ў маю прыбiральню.
- Тут вам лiст, мадмуазэль, - сказаў бiлецёр.
Яна разгарнула лiсток i гучна засмяялася:
- Гэта ад лiцэiста... Ён мне пiша, што ў сваёй школе яны заснавалi Жэннi-клуб.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|