Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
7 из 12
- Бедны хлопчык! Каб я была смялейшай, я б вас папрасiла прывесцi яго ў фае хоць адзiн раз, каб ён мне сам перадаў свае фiялачкi.
- Яшчэ чаго! Не раю вам, мадмуазэль. Гэтыя тэатральныя кавалеры, калi з iмi не цацкацца, - мiлыя людзi, нiякай шкоды ад iх. Яны любяць актрыс здалёку, на сцэне, i гэтым задавальняюцца... А калi iх хоць капельку прылашчыць, яны адразу пачынаюць чапляцца, i тады проста жах... Дай iм кончык пальца, схопяць далонь, працягнi далонь, руку адарвуць... Вам смешна, мадмуазэль, а я маю горкi вопыт. Я ўжо гадоў дваццаць служу тут. Нагледзеўся!.. Бачыў каля дзвярэй i закаханых дзяўчатак... I ашалелых дзецюкоў... I лысых, i сiвых... Заўсёды прымаў ад iх i кветкi, i лiсты, але каб пускаць iх наверх - нiзашто.
- Ваша праўда, Бернар... Будзем раўнадушнымi, асцярожнымi i жорсткiмi.
- Гэта не жорсткасць, мадмуазэль, а жыццёвая мудрасць.
Мiнула некалькi тыдняў. Кожную сераду Жэннi акуратна атрымлiвала букецiк фiялак. У тэатры ўжо ўсе ведалi гэту гiсторыю. Адна з сябровак сказала Жэннi:
- Бачыла твайго студэнта... Нiшто сабе з твару, рамантычны... Гатовы тыпаж на ролю ў камедыi Мюсэ "З каханнем не жартуюць".
- А як ты пазнала, што ён мой?
- Якраз сышла ўнiз у той момант, калi ён, саромеючыся, прасiў дзяжурнага перадаць табе кветкi: "Паважанай панне Жэннi Сарб'е, калi ласка..." Мне ён спадабаўся. Далiкатны хлапчына, разумны, баiцца быць смешным i не ўмее схаваць свайго захаплення... Я нават пашкадавала, што ён не да мяне прыходзiць... Я б яго так не выпусцiла, аддзякавала б... Заўваж, ён нiчога не просiць, нiчым цябе не турбуе...
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|