Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 10 из 18

-Але я выхаваны ў строгiх рэлiгiйных правiлах, i,шчыра прызнаюся, думка аб самагубстве мяне трывожыць.

- Што вы, сэр! Якое самагубства! Аб гэтым i размовы не можа быць, - сказаў Берстэкер такiм безапеляцыйным тонам, што яго субяседнiк адразу сцiх. Сарконi, праводзьце пана Манье ў нумар сто трынаццаты. А што датычыцца трохсот даляраў, калi ласка, сэр, аддайце iх па дарозе нашаму касiру, кабiнет якога знаходзiцца побач з маiм.

Дарэмна шукаў Жан Манье ў нумары 113, цудоўна асветленым аранжавым захадам сонца, слядоў якiх-небудзь смертаносных прылад.

* * *

- Калi ў вас вячэра?

- У восем трыццаць, сэр, - адказаў слуга.

- Пераадзявацца трэба?

- Большасць джэнтльменаў трымаецца гэтага правiла, сэр.

- Добра. Я пераадзенуся. Падрыхтуйце мне чорны гальштук i белую сарочку.

Увайшоўшы ў салон, Манье сапраўды ўбачыў дэкальтаваных дам i мужчын у смокiнгах.

Да яго адразу ж падышоў пан Берстэкер, прыветлiвы i пачцiвы.

- О, пан Манье... Вы з'явiлiся... А я вас шукаў... Паколькi вы адзiн, я падумаў, цi не будзе вам прыемней павячэраць у кампанii з адной нашай клiенткай, мiсiс Кiрбi-Шоў.

Манье з незадавальненнем паморшчыўся:

- Я прыехаў сюды не затым, каб весцi свецкае жыццё... Але ўсё роўна... Вы можаце паказаць мне гэтую даму, не знаёмячы з ёю?

- Вядома, пан Манье... Мiсiс Кiрбi-Шоў - вунь тая маладая жанчына ў белым крэп-сацiнавым плаццi, што сядзiць каля пiянiна i гартае часопiс. Мне не верыцца, каб яе фiзiчны выгляд каму-небудзь не спадабаўся... Хутчэй наадварот...

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]