Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
11 из 18
Гэта - на рэдкасць прыемная дама, добра выхаваная, iнтэлiгентная, з артыстычнай душой...
Сапраўды мiсiс Кiрбi-Шоў была вельмi прыгожая жанчына. Цёмныя валасы ў дробных буклях звiсалi аж да патылiцы, адкрываючы высокi лоб. Вочы разумныя, цёплыя, мяккiя. На якога чорта гэта мiлая iстота надумалася шукаць сабе смерцi?
- Няўжо i мiсiс Кiрбi-Шоў?.. Што, хiба i гэтая дама прыехала да вас, як i я, з той жа мэтай?
- Напэўна, - адказаў пан Берстэкер i шматзначна падкрэслiў: - На-пэў-на.
- Калi так, пазнаёмце мяне.
Пад канец вячэры, простай, але выдатнай i цудоўна сервiраванай, Жан Манье ўжо ведаў амаль усё галоўнае з бiяграфii Клары Кiрбi-Шоў. Яна выйшла замуж за чалавека багатага, добрага па натуры, якога не любiла. Пакiнуўшы яго паўгода назад, яна выехала ў Эўропу з адным вельмi прывабным i цынiчным маладым пiсьменнiкам, з якiм сустрэлася ў Ню-Ёрку. Яна думала, што гэты малады чалавек ажэнiцца з ёю, як толькi яна атрымае развод, але, апынуўшыся ў Ангельшчыне, ён даў ёй зразумець, што яна яму надакучыла i не патрэбна. Абражаная i пакрыўджаная яго жорсткасцю, яна паспрабавала растлумачыць яму, што дзеля яго ахвяравала ўсiм i становiшча яе жудаснае. Ён нахабна рассмяяўся:
- Клара, вы сапраўды жанчына мiнулага стагоддзя, - сказаў ён, здзекуючыся. - Калi б я падазраваў, што вы так нашпiгаваны вiктарыянскiмi поглядамi, я б не звязваўся з вамi, не забiраў бы вас ад мужа i дзяцей. Мiлая мая, вам трэба вярнуцца. Ваша прызванне - мець кучу дзяцей i няньчыць iх.
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|