Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
12 из 18
Тады яна ўхапiлася за апошнюю надзею - угаварыцьсвайго мужа, Нормана Кiрбi-Шоў, каб той узяў яе назад. Яна была ўпэўнена, што, спаткаўшыся з iм вока на вока, здолее крануць яго сэрца i дабiцца свайго. Аднак Норман, абкружаны зграяй сваякоў i кампаньёнаў, варожа настроеных супраць Клары, якiя сачылi за кожным яго крокам, быў няўмольны. Пасля некалькiх дарэмных спроб, зняважаная, даведзеная да адчаю, аднойчы ранiцай яна знайшла ў сваёй паштовай скрынцы праспект гатэля "Танатос" i зразумела, што гэта адзiны спосаб, хуткi i лёгкi, вырвацца з той страшнай пасткi, у якую яна трапiла.
- А вы не баiцеся смерцi? - запытаў Жан Манье.
- Вядома, баюся... Але яшчэ больш мяне пужае жыццё.
- Дасцiпны адказ, - заўважыў Манье.
- Гора навучыць, - уздыхнула Клара. - А цяпер раскажыце мне, як вы тут апынулiся.
Выслухаўшы расказ Жана Манье, яна яго строга адчытала.
- Не магу паверыць! - сказала яна. - Як?.. Вы хочаце памерцi толькi таму, што панiзiлася цана вашых акцый? Няўжо вы не разумееце, што праз год, праз два, самае большае праз тры, калi ў вас хопiць мужнасцi жыць, вы ўсё гэта забудзеце i, можа, нават вернеце свае страты?..
- Мае страты - не галоўная прычына. Гэта сапраўды не мела б значэння, каб у маiм жыццi захаваўся якi-небудзь сэнс... Але я ўжо казаў вам, што ад мяне адмовiлася жонка... У Францыi ў мяне няма нi блiзкай раднi, цi сябровак. I яшчэ, каб ужо да канца быць шчырым, скажу, - я калiсьцi пакiнуў сваю бацькаўшчыну праз адну вялiкую няўдачу ў каханнi. За каго ж мне цяпер змагацца?
- Як за каго? За самога сябе...
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|