Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 13 из 18

За тых, хтовас пакахае, а ўсё гэта яшчэ будзе на вашым шляху... Калi вы пераканалiся, што некаторыя жанчыны ў цяжкую для вас хвiлiну паводзiлi сябе агiдна, не судзiце несправядлiва аб усiх iншых.

- Вы сур'ёзна думаеце, што на свеце ёсць жанчына... Я хачу сказаць, жанчыны, якiх я мог бы пакахаць... i якiя згадзiлiся б некалькi гадоў жыць у галечы, у беднасцi, у пастаянным змаганнi?..

- Я ў гэтым упэўнена, - сказала яна. - Ёсць жанчыны, якiя любяць барацьбу, а ў беднасцi знаходзяць для сябе нават нейкую рамантычную асалоду... Напрыклад, я.

- Вы?

- О, я толькi хацела сказаць, што...

Засаромеўшыся, яна абарвала размову, потым дадала:

- Мне здаецца, нам пара вярнуцца ў салон. У сталовай мы засталiся адны, i метрдатэль ходзiць вакол нас, як на iголках.

- А вы не думаеце, - запытаў Жан Манье, накiдваючы на плечы Клары Кiрбi-Шоў гарнастаевы паланцiн, - вы не думаеце... што ў гэтую ноч?..

- О не, -сказала яна. -Вы ж толькi што прыехалi...

- А вы?

- А я ўжо тут два днi.

Развiтваючыся, яны дамовiлiся заўтра ранiцай зрабiць невялiчкую прагулку ў горы.

* * *

Ранiшняе сонца паклала наўскос на веранду свой прамянiсты абрус. Жан Манье, асвяжыўшыся пад ледзяным душам, злавiў сябе на думцы: "Да чаго ўсё ж такi добра жыць на свеце!.." Але тут ён успомнiў, што ў яго засталося ўсяго некалькi даляраў i некалькi дзён жыцця. Ён уздыхнуў:

"Ужо дзесяць гадзiн!.. Клара, напэўна, мяне чакае..."

Ён паспешна адзеўся i ў белым палатняным касцюме адчуваў сябе бадзёра i лёгка.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]