Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 14 из 18

Ёнзнайшоў Клару Кiрбi-Шоў каля тэнiснай пляцоўкi, яна таксама была ў белым i гуляла ў суправаджэннi дзвюх маладзенькiх аўстрыек, якiя ў момант разбеглiся, убачыўшы француза.

- Я iх напалохаў?

- Дзяўчаткi вельмi баязлiвыя... Яны мне расказалi сваю гiсторыю.

- Цiкава!.. Спадзяюся, вы мне яе перакажаце... Вы хоць трошкi спалi ўночы?

- О так, i даволi моцна. Мне здаецца, гэты хiтры Берстэкер нам чагосьцi падсыпае на сон.

- Не думаю, - сказаў ён. - Спаў я нармальна i прачнуўся зусiм здаровы.

Праз хвiлiну ён дадаў:

- I вельмi шчаслiвы.

Яна зiрнула на яго з усмешкай i прамаўчала.

- Давайце пойдзем гэтаю сцежкай, - параiў Манье, - i вы мне раскажаце пра маладзенькiх аўстрыек... Вы будзеце маёй Шэхеразадай...

- Але ў нас не будзе тысячы i адной ночы.

- У нас?.. Вы кажаце... у нас?.. Эх!..

Яна спынiла яго:

- Дзяўчынкi гэтыя - блiзняты, дзве сястры. Яны разам выхоўвалiся, спачатку ў Вене, потым у Будапешце, i не было ў iх нiякiх блiзкiх сяброў. У васемнаццаць год iм папаўся нейкi венгерац, арыстакрат, са знатнай фамiлii, прыгожы, як анёл, i музыкальны, як цыган, i абедзве адразу страшэнна закахалiся ў яго. Праз некалькi месяцаў ён пасватаўся да аднае з сясцёр. Другая з роспачы прабавала ўтапiцца, але няўдала. Тады тая, якой граф Нiкi зрабiў прапанову, вырашыла адмовiць яму. I сентыментальныя дзяўчынкi надумалiся памерцi разам. А тут якраз падаспеў, як мне i вам, праспект гатэля "Танатос".

- Якое вар'яцтва! - сказаў Жан Манье. - Яны ж маладыя i прыгожыя...

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]