Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
2 из 18
- Пагарэў, небарака! - сказаў Гары Купер.
- Так, - згадзiлася Гертруда Оўэн. - Абанкруцiўся. Мне пра гэта гаварыла Фанi. Яна сёння ж кiне яго.
- Нiчога не зробiш, - прабурчаў Гары Купер. - Крызiс.
* * *
Прыгожыя бронзавыя дзверы лiфта бясшумна зачынiлiся.
- Унiз! - загадаў Жан Манье.
- Ну як "Стыл"?-пацiкавiўся хлопчык-лiфцёр.
- Пяцьдзесят дзевяць, - адказаў Манье.
Ён купляў гэтыя акцыi па сто дванаццаць даляраў. Пяцьдзесят тры даляры страты на кожнай. I з другiмi яго акцыямi не лепш. Ён уклаў у iх усю сваю невялiкую маёмасць, набытую ў Арызоне. У Фанi ж нiколi не было i цэнта. Так, гэта канец... Апынуўшыся на вулiцы, ён шпарка пайшоў да метро, прабуючы ўявiць сабе будучыню. Пачынаць усё спачатку? Гэта магчыма, калi б Фанi праявiла цярпенне i мужнасць. Ён успомнiў, як ён змагаўся, як пасвiў жывёлу ў стэпах Арызоны i даволi скора разбагацеў. Зрэшты, яму ўсяго толькi трыццаць год. Але ён ведаў, што ў Фанi лiтасцi няма.
Так яно i здарылася.
Калi назаўтра ранiцай Жан Манье прачнуўся ў поўнай адзiноце, ён адчуў, што сiлы яго пакiдаюць. Хоць Фанi была i бяздушная жанчына, але ён яе любiў. Негрыцянка прынесла яму снеданне - рэдзенькую кашу ў талерачцы, лустачку дынi, i папрасiла грошай.
- Дзе гаспадыня, мiстэр?
- Паехала.
Ён даў ёй пятнаццаць даляраў i падлiчыў, што ж у яго засталося. Даляраў шэсцьсот, нават меней. Можна пражыць месяцы два, нават тры... А потым? Ён паглядзеў у акно. Апошнiм часам, амаль кожны дзень, у газетах пiсалася пра самагубствы.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|