Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 3 из 18

Банкiры, служачыя, бiржавыя спекулянты, пацярпеўшы крах, выбiралi смерць як адзiны ратунак. Скiнуцца з дваццатага паверха? Колькi секунд? Тры? Чатыры? Кроў на асфальце i раструшчанае цела... А калi не памрэш адразу? I ён уявiў сабе страшэнныя пакуты, паламаныя косцi, садранае мяса... Уздыхнуўшы, ён узяў пад паху газету i пайшоў у рэстаран. I вельмi здзiвiўся, што з апетытам з'еў блiнцы, палiтыя кляновым сiропам.

* * *

- "Гатэль "Танатос Палац", Нью-Мексiка..." Дзiўны адрас... Хто мне можа адтуль пiсаць?

Было i яшчэ адно пiсьмо, ад Гары Купера. Ён прачытаў яго першым. Шэф пытаўся, чаму ён не з'явiўся ў кантору. Ён павiнен вярнуць у касу восемсот дзевяноста тры даляры (893)... I якiя яго меркаваннi на гэты конт?.. Пытанне жорсткае альбо наiўнае. Але ж наiўнасць не была адною з заган Гары Купера.

Ён распячатаў другое пiсьмо. Наверсе з густам зробленая гравюрка - тры кiпарысы, а нiжэй тэкст.

ГАТЭЛЬ "ТАНАТОС ПАЛАЦ"

Дырэктар - Генры Берстэкер

Дарагi пан Манье!

Мы сёння звяртаемся да Вас не выпадкова, а, маючы пэўныя весткi аб Вас, у нас ёсць падстава спадзявацца, што нашы паслугi могуць Вам спатрэбiцца.

Вы не маглi, вядома, не заўважыць, што ў жыццi нават самага мужнага чалавека складаюцца часам такiя фатальныя акалiчнасцi, з якiмi нельга змагацца, i тады прыходзiць думка аб смерцi, як аб жаданым ратунку.

Заплюшчыць вочы, заснуць, каб нiколi больш не прачынацца, не чуць нi пытанняў, нi папрокаў... Многiя з нас мелi такое жаданне, марылi аб гэтым...

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]