Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 7 из 18

Пафарбаваны ў ярка-сiнi колер, блакiтны i жоўценькi ўнутры, ён зiхацеў на сонцы сярод абшарпаных i разбiтых аўтамашын, якiя надавалi прывакзальнаму двару, дзе не сцiхала гiшпанская i iндзейская лаянка, выгляд рынка, заваленага жалезным ламаччам. Скалы, што абступалi дарогу, абраслi лiшайнiкам, былi пакрыты блакiтна-шэрай смугой, а вышэй выблiсквалi металiчныя колеры горных парод. Шафёр, тоўсты чалавек з лупатымi вачамi, быў у шэрым форменным адзеннi. Жан Манье з далiкатнасцi сеў побач з iм, каб не дакучаць сваiм спадарожнiцам. Потым, калi машына пачала пятляць, крута падымаючыся ўгору, француз паспрабаваў загаварыць са сваiм маўклiвым суседам:

- Вы даўно працуеце шафёрам "Танатоса"?

- Тры гады, - прабурчаў шафёр.

- Дзiўная, вiдаць, работа.

- Дзiўная? - пацiснуў плячамi шафёр. - Чаму дзiўная? Я ваджу аўтобус. Што ж тут дзiўнага?

- Скажыце, вашы пасажыры калi-небудзь вяртаюцца?

- Не часта, - крыху збянтэжаца адказаў той. - Не часта... Але гэта бывае. Вось, напрыклад, я.

- Вы? Сапраўды? Вы прыехалi сюды як... клiент?

- Вось што, мiстэр, - сказаў шафёр, - я ўзяўся за гэтую работу не для таго, каб у мяне пыталiся, дый павароты тут небяспечныя. Вы ж, мабыць, не хочаце, каб я ўкакошыў вас i гэтых дзяўчынак.

- Вядома, не хачу, - згадзiўся Жан Манье i, зразумеўшы недарэчнасць свайго адказу, усмiхнуўся.

Гадзiны праз дзве шафёр моўчкi паказаў яму пальцам на сiлуэт "Танатоса", якi вырысоўваўся на пласкагор'i.

* * *

Гатэль быў пабудаваны ў гiшпана-iндзейскiм стылi: нiзкi, са ступеньчатым дахам i чырвонымi мураванымi сценамi - грубая iмiтацыя пад глiну. Пакоi выходзiлi на поўдзень, на крытыя веранды, шчодра асветленыя сонцам. Прыезджых сустрэў парцье-iталiец.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]