Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 9 из 18



- Не, сэр, - гэта ўласнасць акцыянернага таварыства, але iдэя сапраўды мая, i я прызначаны яго дырэктарам пажыццёва.

- А як вам удаецца пазбегнуць непрыемнасцей з боку мясцовых улад?

- Непрыемнасцей! - здзiвiўся Генры Берстэкер, страшэнна шакiраваны. - Але ж мы не робiм нiчога, што супярэчыла б звычайным абавязкам гаспадароў гатэля. Мы даём нашым клiентам тое, чаго яны хочуць, i толькi... Зрэшты, пан Манье, нiякiх мясцовых улад тут няма. Гэта тэрыторыя так дрэнна размешчана, што нiхто дакладна не ведае, каму яна належыць - Мексiцы цi Злучаным Штатам. Доўгi час гэта плато лiчылася недаступным. Iснуе легенда, што некалькi стагоддзяў таму назад сюды ўцяклi рэшткi аднаго iндзейскага племенi, каб памерцi разам, ратуючыся ад эўрапейцаў, i тутэйшыя жыхары кажуць, што душы iх вартавалi калiсьцi гару, не дазваляючы нiкому падняцца. З гэтай прычыны нам i ўдалося купiць тут зямлю па сходнай цане, каб жыць вольна i незалежна.

- А сем'i вашых клiентаў нiколi не падавалi на вас у суд?

- Падаваць на нас у суд? - абразiўся Берстэкер - Божа праведны, а за што? Хто нас можа судзiць? Наадварот, сэр, сем'i нашых клiентаў рады, што нам без усякага скандалу ўдаецца вызвалiць iх ад праблем далiкатных i, часта, вельмi пакутлiвых. Не, не, сэр, мы ўсё гэта робiм хораша, карэктна, нашы клiенты нашы лепшыя сябры... Можа, вы жадаеце паглядзець свой пакой? Калi вы не супраць, мы вас змесцiм у нумар сто трынаццаты. Спадзяюся, вы не верыце ў прыкметы?

- Нiколькi, -адказаў Жан Манье.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]