Гуси (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4

Чалавек працярэбiць сцежкi праз лозы, вецер павыдзiмае зрывiстыя схiлы гор, дождж iх размые, i рэчка таксама нам будзе дапамагаць. Размыўшы берагi, яна пакоцiцца спакайней, а дождж прамые глыбокi жолаб у гарах: тады i можна будзе дайсцi да рэчкi, тады можна будзе плысцi i супраць вады.

- Вы - кепскiя гусi, бо не маеце тых вялiкiх жаданняў, якiя дадаюць сiлы нам. Вы залiшне заплылi салам, i вам наогул страшна ўсякая барацьба, усякае змаганне. Вы - мяшчанскiя гусi. Нам дорага толькi ўсплыць на рэчку, але мы знойдзем да яе дарогу.

- Знойдзеце! Знойдзеце! - прашумеў вецер.

I нагнаў вецер на неба калматыя велiзарныя клубкi цёмных хмар, узброiла iх сонца маланкамi i громамi, i густа звiслi яны над зямлёю. I патокi дажджу рынулiся нанiз. Прайшла навальнiца. Раўла i гудзела вада, разрываючы зямлю, i пралажыла яна дарогу да рэчкi.

Кiнулiся гусi на гэтую дарогу, радасным крыкам вiтаюць яны гняўлiвую рэчку. Выплылi гусi на сярэдзiну. Павабны астравок вось-вось перад iмi. З сярэдзiны рэчкi ён выглядае яшчэ прыемней, яшчэ павабней.

I сiла, незвычайная сiла з'явiлася ў смелых гусей. Як спружыны, ходзяць чырвоныя iх лапы, як вастрагруды човен, рэжа iх цела ваду. А востраў так горне, так прыцягае iх жаданнi! I нiчога не гавораць мiж сабою гусi, адно ў iх iмкненне - даплысцi да вострава. Але далёка-далёка яшчэ гэты востраў.

Плывуць гусi, упiраюцца лапамi ў ваду.

- Глядзiце! Цi не здаецца вам, гусi, што востраў нiбы стаў далей ад нас? спытала адна гусь.

- Маўчы! - сказаў гусак, што вёў усю чараду. - Без змагання i няўдач нiчога не даецца на свеце.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]