Як птушки дуб ратавали (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 6
За даўгавечнасць, за веданне жыцця, за мудрасцьадны называлi яго прафесарам, другiя - акадэмiкам. Усё птаства, як па сiгналу, сабралася каля дуба, пад дубам i на самiм дубе.
- Ой, што ж прыключылася з дубам, суседачкi мае! - трашчала сарока.
- Такi дзябёлы, такi моцны, i - на табе! Засыхае, бедненькi, - журылiся сiваваронкi.
Некаторы час каля дуба стаяў такi гармiдар, што цяжка было разабраць, хто што гаворыць. Дзюбаты крумкач, седзячы на засохлым дубовым суку, раптам падаў нягромкi голас, але яго ўсе пачулi. Голас гэты быў нейкi зусiм асаблiвы, гарлавы, нiбы ён зарадзiўся ўнутры валляка i там заграз. Цяжка было дакладна азначыць голас мудрага крумкача. Голас гэты нагадваў словы "гррук", "крруп", "кррум". А некаторым нават здалося, што крумкач выразна вымавiў "трруп". На гэты час падляцелi сюды сойка, дрозд i голуб.
- А матачкi мае! - у роспачы цiха прамовiла сойка. - Гэта ён варожыць, што памрэ дуб i ад яго астанецца труп!
- Не, не гэта гаворыць мудры прафесар, - уставiў слова голуб, - прафесар дае параду, што хвораму дубу трэба круп, грэцкiх цi прасяных.
- Вы не разумееце слоў прафесара, бо ён гаворыць па латынi, - заўважыў дрозд.
- Цiха вы! - зашыкала сарока. - Прафесар хоча сказаць прамову!
- Акадэмiк, - паправiла яе сiваваронка.
I сапраўды, крумкач заварушыўся, лапануў крыллямi, зляцеў на самы нiзкi дубовы сук, сеў i акiнуў вокам усю птушыную грамаду. Грамада зацiхла, замерла.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|