Ён (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
1 из 9
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги
Ён (на белорусском языке)
Гi дэ Мапасан
Ён?
Пераклад: Сяргей Шупа
П'еру Дэкурсэлю
Мой дарагi дружа, ты нiчога не разумееш? Я адчуваю гэта. Ты думаеш, я звар'яцеў? Ну, можа, трошкi i звар'яцеў, але не ад таго, што ты думаеш.
Так. Я жанюся. Вось.
Але мае думкi i перакананнi не змянiлiся. Спароўванне з дазволу i пад аховай закона я лiчу глупствам, як i раней. Я перакананы, што восем мужоў з дзесяцi - раганосцы. Ды яны iншага i не заслугоўваюць за тое, што мелi глупства надзець на сябе кайданы, адмовiцца ад свабоднага кахання - адзiнай добрай i ўцешнай рэчы на гэтым свеце, абрэзаць крылы фантазii, якая заўсёды цягне нас да ўсiх жанчын i г. д. Больш чым калi я адчуваю, што няздольны кахаць толькi адну жанчыну, бо я занадта буду кахаць усiх астатнiх. Я б хацеў мець тысячу рук, тысячу вуснаў i тысячу... пачуццяў, каб здолець адначасова задушыць цэлае войска гэтых прывабных i малаважных iстот.
I ўсё ж я жанюся.
Дадам таксама, што я зусiм не ведаю сваёй будучай жонкi. Я бачыў яе мо разы чатыры цi пяць. Яна мне не брыдкая - гэтага мне дастаткова, каб рабiць з ёй тое, што я збiраюся рабiць. Яна нiзенькая, бялявая i тоўсценькая. А паслязаўтра я ўжо буду жадаць высокую, чарнявую i худую.
Яна небагатая, з сям'i сярэдняга дастатку. Гэта адна з тых дзяўчат на выданнi без асаблiвых добрых якасцяў, але i без вiдавочных заганаў, якiх шмат можна знайсцi сярод звычайнага буржуа.
|< 1 2 3 4 5 След. >|