Ён (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 9
Пра яе кажуць: "Панна Ляжоль даволi мiлая". А заўтра будуць казаць: "О, панi Рэймон вельмi мiлая дама". Яна належыць да той процьмы сумленных дзяўчат, "ажанiцца з якiмi - вялiкае шчасце кожнаму мужчыну", аж да дня, калi заўважыш, што табе падабаюцца ўсе без выключэння жанчыны, акрамя той, што ты выбраў.
Дык чаму ж я жанюся, спытаеш ты?
Я нават не наважваюся адкрыць табе дзiўную i неверагодную прычыну, якая змусiла мяне на гэты вар'яцкi ўчынак.
Я жанюся, каб пазбыцца адзiноты!
Не ведаю, як гэта растлумачыць, як сказаць так, каб ты зразумеў. Можа, ты будзеш мяне шкадаваць цi пагарджаць мною, але каб ты толькi ведаў, якi я цяпер няшчасны!
Я не хачу больш заставацца адзiн уначы. Я хачу адчуваць, што нехта ёсць побач, насупраць, што нехта можа пагаварыць са мной, штосьцi сказаць, няважна што.
Я хачу, каб некага можна было разбудзiць сярод ночы, пра нешта ў яго папытацца, пра якую-небудзь дробязь - толькi б пачуць нечы голас, адчуць, што ў маёй кватэры нехта жыве, што нечая душа не спiць, нечы розум працуе, каб раптам, запалiўшы свечку, убачыць людскi твар побач... таму што... (мне сорамна прызнацца)... таму што мне страшна, калi я адзiн. Не, ты мяне пакуль што не разумееш. Я не баюся небяспекi. Калi б у пакой зайшоў чалавек, я б забiў яго не вагаючыся. Я не баюся прывiдаў, я не веру ў звышнатуральнае. Я не веру ў мерцвякоў, бо веру ў поўнае разбурэнне кожнай iстоты, што памiрае.
Але!.. Так. Але!..
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|