Ён (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 3 из 9

Дык вось! Я баюся сам сябе! Я баюся свайго страху, баюся гэтых сутаргаў майго неспакойнага розуму, гэтага жудлiвага незразумелага страху.

Смейся, калi хочаш. Але гэта страшна, гэта невылечна. Я баюся сцен, мэблi, звычайных прадметаў, якiя ў мяне нiбы ажываюць. Асаблiва я баюся трывожнага хвалявання думкi, баюся майго розуму, якi перастае мне служыць, затуманены i развеяны загадкавым i нябачным страхам.

Спачатку я адчуваю нейкi няясны неспакой, якi авалодвае маёй душой, ад якога ў мяне пачынаюць бегаць мурашкi па скуры. Я азiраюся. Нiкога! А я б хацеў нешта ўбачыць! Што? Штосьцi зразумелае. Бо я баюся толькi таму, што не разумею, чаму я баюся.

Я гавару - i баюся свайго голасу. Я iду - i баюся, што нехта невядомы хаваецца за дзвярыма, за фiранкай, у шафе, пад ложкам. I аднак я ведаю, што нiдзе нiкога няма.

Я нечакана паварочваюся, бо баюся таго, што ў мяне за спiнай, хоць там нiчога няма, i я гэта ведаю.

Я хвалююся, адчуваю, як мой страх расце, зачыняюся ў сваiм пакоi, кiдаюся ў ложак, хаваюся пад коўдрай. Скруцiўшыся ў клубочак, я з роспаччу заплюшчваю вочы i ляжу так цэлую вечнасць, думаючы толькi пра тое, што свечка засталася гарэць на начным столiку i што трэба яе патушыць. Але я баюся.

Гэта жахлiва, праўда?

Раней я нiчога гэткага не адчуваў. Я спакойна вяртаўся дадому. Я хадзiў з кута ў кут па кватэры, i нiчога не засмучала спакою маёй душы. Калi б мне тады сказалi, якая хвароба, якi неверагодны, бязглузды i жахлiвы страх мною авалодае, я б толькi пасмяяўся.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]