Ён (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 5 из 9



Я цягнуўся далей, паўтараючы сам сабе: "Я ўсё роўна нiкога не спаткаю". Я зазiрнуў па некалькi разоў ва ўсе кавярнi ад Мадлен да прадмесця Пуасаньер. За столiкамi сядзелi сумныя людзi, здавалася нават, што iм не стае сiлы даесцi свае стравы.

Доўга я гэтак блукаў, пакуль недзе апоўначы не прывалокся дадому. Я быў зусiм спакойны, але вельмi стомлены. Кансьержка, якая звычайна кладзецца а адзiнаццатай, адчынiла мне адразу, насуперак сваёй звычцы, i я падумаў: "Напэўна, хтосьцi толькi што зайшоў".

Калi я выходжу з дому, дык заўсёды замыкаю дзверы на два абароты ключа. Але гэтым разам я проста пацягнуў за ручку - i дзверы адчынiлiся. Гэта мяне ўразiла. Я падумаў: можа, мне ўвечары прынеслi лiсты.

Я ўвайшоў. Агонь яшчэ гарэў i нават трошкi асвятляў кватэру. Я ўзяў свечку i пайшоў запалiць яе ад агню, але раптам паглядзеў проста перад сабой i заўважыў, што нехта сядзiць у маiм фатэлi спiнай да мяне i грэе ногi каля агню.

Я не спалохаўся, о, не, анi кропелькi. У галаву мне прыйшла зусiм верагодная здагадка: да мяне прыйшоў нехта з сяброў. Кансьержка, якую я папярэдзiў, калi выходзiў з дому, сказала яму, што я хутка вярнуся, i дала ключы. Я iмгненна згадаў усе дэталi майго прыходу: калi я пацягнуў за ручку, дзверы адчынiлiся.

Мой сябар - я бачыў толькi яго валасы - заснуў каля агню, чакаючы мяне, i я падышоў, каб яго пабудзiць. Я выразна яго бачыў: правая рука вiсела, адна нага была закiнутая на другую, галава трохi схiлiлася ўлева - было добра вiдаць, што ён спiць.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]