Ён (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 7 из 9



Некалькi хвiлiн усё было добра. Я спакойна ляжаў на спiне. Пасля мне захацелася агледзець пакой, i я павярнуўся на бок.

У камiне заставалiся дзве цi тры чырвоныя галавешкi, якiя асвятлялi ножкi фатэля. I мне зноў здалося, што ў iм сядзiць чалавек.

Я хуценька чыркануў запалкай - гэта была памылка, у фатэлi нiкога не было.

Я ўстаў i адсунуў фатэль за ложак. Пасля зноў патушыў святло i паспрабаваў заснуць. Я паспеў паспаць можа якiх хвiлiн пяць, калi мне ў сне, як наяве, з'явiлася вiдовiшча, перажытае ўвечары. Я прачнуўся апанаваны жахам, запалiў святло, сеў на ложку i ўжо нават не думаў пра тое, каб заснуць.

Аднак двойчы я мiмаволi засынаў на нейкi момант, i абодва разы прывiд вяртаўся. Здавалася, я звар'яцеў.

Калi настаў дзень, я ачуўся i спакойна прадрамаў да апоўдня.

Усё скончылася. Можа, гэта была гарачка, страшны сон, цi ж я ведаю? Урэшце, я быў хворы. Дый дурны таксама.

Увесь гэты дзень мне было вельмi весела. Я павячэраў у кабарэ, паглядзеў спектакль i пайшоў дадому. Але калi я ўжо падыходзiў да дома, мяне апанавала нейкая трывога. Я баяўся зноў убачыць ЯГО. Я баяўся новай памылкi маiх вачэй, баяўся галюцынацыi, баяўся жаху, якi мяне ахопiць.

Больш за гадзiну я хадзiў туды-сюды па вулiцы. Урэшце я абазваў сябе iдыётам i ўвайшоў. Я так задыхаўся, што ледзь дабраўся да свайго паверха. Я пастаяў яшчэ хвiлiн дзесяць перад дзвярыма, пасля, напружыўшы волю, у нейкiм парыве мужнасцi павярнуў ключ.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]