Ён (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 8 из 9

Са свечкай у руцэ я кiнуўся наперад, штурхнуў нагой прачыненыя дзверы майго пакоя i, стрымлiваючы жах, паглядзеў у бок камiна. Там нiкога не было...

Якая палёгка! Якая радасць! Ратунак! Я хадзiў сюды-туды па пакоi. Але мне ўсё ж было неспакойна, час ад часу я рэзка паварочваўся, мяне непакоiў цень у кутах.

Спаў я кепска, усю ноч мяне будзiлi нейкiя таямнiчыя гукi. Але ЯГО я не бачыў. Больш нiколi.

З таго дня я баюся заставацца адзiн уначы. Мне здаецца, што прывiд недзе побач, навокал. I ўсё ж ён болей не з'яўляўся. Зрэшты, гэта ўжо не так важна, бо я ў гэта не веру, я ведаю, што гэта глупства!

I аднак ён мяне турбуе, бо я ўвесь час пра яго думаю - правая рука вiсела, галава была нахiленая ўлева, як у чалавека, якi спiць... Ну, хопiць, халера з iм! Не хачу больш пра гэта думаць!

I ўсё ж адкуль гэтае насланнё? Адкуль гэтая неадчэпнасць? Яго ногi былi каля самага агню!

Ён не дае мне спакою. Гэта глупства, але гэта так. Хто гэта - ён? Я добра ведаю, што ён не iснуе, што ўсё гэта лухта! Ён iснуе толькi ў маёй боязi, у маiм страху! Ну, хопiць!..

Усё гэта так, але я ўсё ж нiяк не магу сябе пераканаць, набрацца смеласцi - я не магу больш заставацца адзiн у маёй кватэры, бо там - ён. Я ведаю, што больш нiколi яго не ўбачу, ён болшп не з'явiцца, з гэтым скончана. Але ён жыве ў маiх думках. Ён застаецца нябачны, i тым не менш ён iснуе. Ён хаваецца за дзвярыма, у зачыненай шафе, пад ложкам, ва ўсiх цёмных кутах, ва ўсiх ценях. Калi я адчыняю дзверы, заглядаю ў шафу, лезу са свечкай пад ложак або асвятляю ўсе цёмныя куты - яго там ужо няма.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]