Каля нябожчыка (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 5 из 5

Мы былi страшэнна бледныя. Сэрцы так бiлiся, што было вiдаць праз вопратку. Я спытаўся першы:

- Ты бачыў?..

- Бачыў.

- Можа, ён не памёр?

- Але ж ён ужо пачаў гнiць.

- Што ж рабiць?

Мой сябар вымавiў, вагаючыся:

- Трэба пайсцi паглядзець.

Я ўзяў свечку i ўвайшоў першы, абшукваючы позiркам увесь пакой, усе цёмныя куткi. Нiчога больш не варушылася. Я падышоў да ложка i аслупянеў ад здзiўлення i жаху: Шапэнгаўэр ужо не смяяўся! Твар быў скручаны жудаснай грымасай, зубы сцiснулiся, шчокi глыбока правалiлiся. Я прашаптаў:

- Ён не памёр!

Але страшэнны смурод даходзiў да мяне, душыў мяне. Я стаяў нерухома, неадрыўна глядзеў на яго, аслупянелы, нiбы ўбачыў здань.

Тады мой сябар узяў другую свечку i нахiлiўся. Пасля, не сказаўшы нi слова, узяў мяне за руку. Я паглядзеў, куды ён паказваў, i ўбачыў на падлозе пад фатэлем побач з ложкам Шапэнгаўэраў зубны пратэз, белы на цёмным дыване, адкрыты, нiбы гатовы ўкусiць.

Распад цела расцiснуў скiвiцы, i пратэз выпаў з рота.

У той дзень, пане, мне папраўдзе было страшна.

Сонца ўжо нiзка апусцiлася над зiхатлiвым морам, i таму сухотны немец падняўся, развiтаўся са мною i вярнуўся ў гатэль.

|< Пред. 1 2 3 4 5 >|

Java книги

Контакты: [email protected]