Каханне (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 7

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Каханне (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Каханне

(Тры старонкi з "Запiсной кнiжкi паляўнiчага")

Пераклад: Нiна Мацяш

Толькi што ў газетным "Аддзеле крымiнальнай хронiкi" я прачытаў пра адну любоўную драму. Спачатку ён застрэлiў яе, потым застрэлiўся сам, бо, цi бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такiя Ён i Яна. Мне мае значэнне толькi iх каханне; i цiкавiць яно мяне зусiм не таму, што яно расчулiла цi здзiвiла, уразiла цi змусiла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва, адно дзiўнае паляванне, калi мне ўпершыню паказалася Каханне так, як першым хрысцiянам паказваўся крыж на небе.

Я нарадзiўся з усiмi iнстынктамi i адчуваннямi першабытнага чалавека, ураўнаважанымi розумам i пачуццямi чалавека цывiлiзаванага. Я апантана люблю паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёлiну, кроў на пёрах, кроў на сваiх руках, ледзь не млею.

У той год пад канец восенi нечакана стукнулi маразы, i мой сваяк Карл дэ Равiль запрасiў мяне разам папаляваць на зары на качак на балоце.

Сваяк - саракагадовы балака, рыжы, магутны, пышнабароды, жыццярадасны вясковы дабрадзей, надораны той гальскай кемнасцю, якая i неўдалi надае прывабнасць, жыў у маёнтку - нешта падобнае на ферму i замак - у прасторнай лагчыне, якую перасякала рака.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]