Каханне (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 6 из 7

Карл, якi быў звонку, гукнуў мне:

- Гэй, хадзi глянь!

Я выйшаў i спынiўся, як заварожаны. Наш будан, якi меў форму конуса, нагадваў вялiзную зiхоткую перлiну, якая неспадзеўна вырасла на замёрзлым балоце. У сярэдзiне варушылiся нейкiя фантастычныя постацi: гэта каля агню грэлiся нашы сабакi.

I тут да нас дапаў нейкi дзiўны, далёкi, пераменлiвы крык. Наша вогнiшча пабудзiла дзiкiх птушак.

Нiшто не ўражвае мяне так, як гэты першы воклiч жыцця, калi самую iстоту яшчэ ўтойвае змрок, а прасцяг прашываецца пададзеным ёю голасам, якi апавяшчае пра з'яўленне на гарызонце першых проблiскаў зiмовага дня. У такую сцюдзёную досвiткавую часiну мне мроiцца, што крык, якi iмглiва праносяць над зямлёю птушыныя крылы, - гэта ўздых самой душы свету!

Карл сказаў:

- Тушыце вогнiшча. Свiтае.

Неба напраўду святлела, i над намi доўгiмi шпаркiмi хмаркамi пацягнулiся чароды качак i таропка знiкалi з вiдавоку.

Жмук агню працяў змрок: Карл стрэлiў, i сабакi рынулiся шукаць здабычу.

I вось ужо напераменку, то Карл, то я, заўзята ўскiдваем раз-пораз стрэльбы, як толькi над трыснягом з'яўлялася крылатая хмарка, а П'еро i Плёнжон узбуджана, задыхана нясуць нам апырсканую крывёю дзiчыну, якая часта глядзела на нас яшчэ вiдушчым вокам.

Дзень займаўся ясны, блакiтны; за ўзгоркамi ўставала сонца, i мы ўжо намервалiся вяртацца дадому, як тут нечакана проста на нас, выцягнуўшы шыi i растапырыўшы крылы, спiкiравалi два чыркi. Я стрэлiў. Адзiн упаў мне амаль пад ногi.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]