Каханне (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 7 из 7

Гэта была качка-мандарынка з серабрыстым жыватом. А ў небе раздаўся адчайны крык. Жаласны, пакутны, нясцерпны крык ацалелай птушкi паўтарыўся ў падсiненым небе, i маленькая iстота закружылася над намi, гледзячы на сваю мёртвую спадарожнiцу, якую я падняў з долу.

Карл - на каленях, з упёртай у плячо стрэльбаю - з трывогаю сачыў за ёю, падчэкваў, каб яна падляцела блiжэй.

- Ты забiў самку, - растлумачыў ён, - самец ужо не паляцiць адсюль.

I праўда, чырок не адлятаў; ён безупынна вiўся i енчыў над намi. Нiколi яшчэ крык болю не рваў мне сэрца так, як няўцешны поклiч, гаротнае нараканне гэтай абнядоленай, засмучанай крылатай iстоты.

Часам качар кiдаўся ў бок ад нацэленай на яго стрэльбы; здавалася, ён быў ужо гатовы ляцець далей адзiн. Але ён так i не наважваўся на гэта i неўзабаве вяртаўся назад, шукаючы сваю сяброўку.

- Пакладзi качку на зямлю, - сказаў Карл, - тады ён падляцiць блiжэй.

I праўда, чырок адразу ж кiнуўся да яе, забыўшыся пра небяспеку, ашалелы ад сваёй птушынай любовi да птушкi, якую я звёў са свету.

Карл стрэлiў; было такое ўражанне, што знячэўку лопнула нябачная струна, якая падтрымлiвала птушку ў небе. На маiх вачах чорны камячок крута сарваўся ўнiз i з шумам упаў у трыснёг. П'еро прынёс птушку.

Я паклаў абодвух чыркоў, ужо халодных, у адзiн падсумак... У той жа дзень я вярнуўся ў Парыж.

|< Пред. 3 4 5 6 7 >|

Java книги

Контакты: [email protected]