Кажух старога Анисима (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 3



- Ого! Зрабiць новы кажух! Лёгка сказаць "зрабiць новы кажух", - круцiў дзед старымi калтунамi, пачынаў вылiчваць i заўсёды канчаў тым, што рабiць новы кажух яшчэ рана.

- Га! Цi многа ты налiчыш, хто б меў такi добры кажух! Ведаю я цяперашнюю моду. Зробiць стрынгаля i бегае, як кот з апечаным задам, калi мароз ударыць, - смяяўся Анiсiм.

- Бадай ты спрогся, стары пень! - лаялiся мужыкi. - Гэта ж ён расплодзiць такога бруду, што i не акараскацца, - заразу развядзе.

I вось маладыя хлопцы надумалiся ўкрасцi гэты кажух i спалiць. Але ж як яго ўкрасцi? Праўда, цяпер дзед жыў адзiн - усе паразбягалiся ад яго. Толькi прусы ды тараканы гняздзiлiся ў суседстве з дзедам. I дзед так шанаваў свой кажух, нiколi з iм не расставаўся i так крэпка з iм зжыўся, што трудна было пазнаць, дзе пачынаўся дзед i дзе канчаўся кажух. А зойдзеш у хату, як ён спiць, - прусакi i ўсякi бруд так заварушыцца, што няiменна абудзiць дзеда. Толькi ж хлопцы выбралi-такi часiну. Дзед спаў. Але i спаў ён у кажусе. Думалi, думалi хлопцы, як выкрасцi кажух. Нiчога не прыдумалi, як толькi расперазаць яго i лёгенька сцягнуць. Але старыя спяць чутка. Праўда, кажух такi расперазалi. А як сталi здымаць яго, дзед абудзiўся. Стары быў яшчэ крэпак. Як схопiцца ён, як пагонiцца за хлопцамi, як пачне латашыць кульбаю! Не для ўсiх скончылася шчаслiва: хто сiняк зарабiў, хто лiхтар на лбе, а хто дык i рэбер не далiчыўся. Толькi i паспелi зрабiць, што рукаў адарваць i кусок крыса вырваць. Але дзед уставiў новы рукаў з старой аўчынкi i нават каўнер падправiў. I ўсё ж такi фарсiць у старым кажусе.

|< Пред. 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]