Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 10 из 92

Тадыяшчэ скура ў Насарога зашпiльвалася на жываце на тры гузiкi i была падобна на ватэрпруф*.

* Дажджавы плашч.

Сустрэўшы парса, ён нават не ўспомнiў пра пiрог, бо, паўтараю, ён быў вельмi недалiкатны, - раней, цяпер i заўсёды. Валюхаючыся, ён проста палез у ваду i пачаў пускаць праз нос бурбалкi, а скуру пакiнуў на беразе.

Iдзе мiма парс i бачыць: скура. Усмiхнуўся парс хiтрай усмешкай - i раз, i другi. Потым тройчы пратанцаваў ён вакол скуры, кожны раз пацiраючы рукi.

Потым ён кiнуўся дадому i набраў поўную шапку крошак, якiя засталiся ад пiрага. Парс толькi i еў што пiрагi, а крошак нiколi не вымятаў. I ён узяў гэту скуру, i памяў гэту скуру, i пацёр гэту скуру, i распасцёр гэту скуру, i набiў яе знiзу даверху засохлымi, жорсткiмi, чорствымi, калючымi крошкамi i гарэлымi iзюмiнкамi. Потым узлез на пальму i пачаў чакаць, каб Насарог выйшаў з вады i нацягнуў на сябе сваю скуру.

Насарог так i зрабiў. Ён зашпiлiўся на тры гузiкi, i адразу ж яго пачало драпаць, як драпаюць крошкi ў пасцелi. Яму захацелася пачухацца, але ад гэтага зрабiлася яшчэ горш. Грымнуўся ён тады аб зямлю i пачаў качацца па зямлi, i качаўся, i качаўся, i качаўся, i чым больш качаўся, тым больш даймалi яго крошкi - i ўсё горш, i горш, i горш. Кiнуўся Насарог да пальмы i пачаў аб яе церцiся, i цёрся, i цёрся, i цёрся. I так доўга ён цёрся, i так моцна ён цёрся, што нацёр сабе на скуры вялiкую складку - якраз над плячамi, i другую складку на жываце, дзе раней былi гузiкi (але ён адцёр гэтыя гузiкi прэч), i яшчэ нацёр складак у сябе на нагах.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]