Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 11 из 92

I гэта вельмi сапсавала яго характар, але не пазбавiла яго ад крошак. Крошкi засталiся ў яго за скурай i драпалi як нi ў чым не было. I ён пайшоў дадому ўвесь падрапаны i вельмi сярдзiты. I з таго часу да гэтага дня ў кожнага насарога вельмi тоўстыя складкi на скуры i вельмi дрэнны характар, i ўсё таму, што за скурай у яго крошкi.

А парс злез з пальмы, насунуў на вочы шапку, якая блiшчала на сонцы, як сонца, i пайшоў з таго месца прэч у кiрунку да Оратава, Амiгдала, Верхнiх Далiн Анантарывы i Балот Санапута.

СЛОНIК

Гэта толькi цяпер, мiлы мой хлопчык, у Слана ёсць хобат. А раней, даўным-даўно, нiякага хобата не было ў Слана. Быў толькi нос, падобны на аладку, чорненькi, велiчынёю з чаравiк. Гэты нос матляўся ва ўсе бакi, але ўсё ж быў нiкуды не варты: хiба можна такiм носам падняць што-небудзь з зямлi?

Але вось у той самы час, даўным-даўно, жыў адзiн такi Слон, або, лепш сказаць, Слонiк, якi быў страшэнна дапытлiвы, i каго, бывала, нi ўбачыць, да ўсiх прыстае з роспытамi. Жыў ён у Афрыцы, i да ўсёй Афрыкi прыставаў ён з роспытамi.

Ён прыставаў да Страўсiхi, сваёй даўгавязай цёткi, i пытаўся, чаму ў яе на хвасце пёры растуць так, а не гэтак, i даўгавязая цётка Страўсiха давала яму за гэта грымака сваёй цвёрдай, як камень, нагой.

Ён прыставаў да свайго даўганогага дзядзькi Жырафа i пытаўся, чаму ў яго на скуры плямы, i высачэзны дзядзька Жыраф даваў яму за гэта грымака сваiм цвёрдым, як камень, капытом.

Але i гэта не стрымлiвала яго дапытлiвасцi.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]