Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
13 из 92
На другi ж дзень, калi адраўнадзенства нiчога не засталося, гэты дапытлiвы Слонiк набраў бананаў - цэлых сто фунтаў! - i цукровага трысця таксама сто фунтаў! - i семнаццаць зялёных хрусткiх дыняў, узвалiў усё гэта на плечы i, далiкатна развiтаўшыся са сваiмi мiлымi сваякамi, выправiўся ў дарогу.
- Бывайце! - сказаў ён iм. - Я iду да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо; там растуць дрэвы, яны наганяюць трасцу, i я даведаюся ўсё-такi, што есць у абед Кракадзiл.
I сваякi яшчэ раз добра ўсыпалi яму на развiтанне, хоць ён вельмi далiкатна прасiў iх не турбавацца.
I ён пайшоў ад iх, крыху пабiты, але не вельмi здзiўлены. Еў па дарозе дынi, а шкарлупiну кiдаў на зямлю, бо падбiраць гэтыя шкарлупiны яму не было чым.
З горада Грэма ён пайшоў у Кiмберлей, з Кiмберлея ў Хамаву зямлю, з Хамавай зямлi на ўсход i на поўнач i ўсю дарогу частаваўся дынямi, пакуль, нарэшце, не прыйшоў да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо, акружанай якраз такiмi дрэвамi, як казала птушка Калакола.
А трэба табе ведаць, мой мiлы хлопчык, што да таго самага тыдня, да таго самага дня, да той самай гадзiны, да той самай хвiлiны наш дапытлiвы Слонiк нiколi не бачыў Кракадзiла i нават не ведаў, што гэта такое. Уявi ж сабе яго цiкаўнасць!
Першае, што кiнулася яму ў вочы, - быў Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей, якi абкруцiўся вакол нейкай скалы.
- Прабачце, калi ласка! - сказаў Слонiк вельмi далiкатна. - Цi не сустракаўся вам дзе-небудзь недалёка адгэтуль Кракадзiл? Тут так лёгка заблудзiцца.
|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|