Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
6 из 92
Тады Конь, Сабака i Бык вельмi раззлавалiся (светжа быў яшчэ вельмi новы!). Яны пайшлi да самага краю Пустынi i пачалi голасна абмяркоўваць, што iм рабiць, i брахалi, i ржалi, i мычалi.
Да iх падышоў Вярблюд - несумленны гультай! - i, лянiва перажоўваючы сухую траву, пачаў насмiхацца з iх. Потым ён сказаў "гррб" i пайшоў далей.
Мiма iх па дарозе iмчаўся ў хмары пылу Джын, Уладар Усiх Пустынь. Ён спынiўся пагутарыць з Канём, Сабакам i Быком.
- Уладар Усiх Пустынь! - сказаў Конь. - Хто мае права гультайнiчаць, калi свет такi новы i ў iм яшчэ так многа работы?
- Нiхто, - адказаў Джын.
- А вось, - сказаў Конь, - у тваёй Страшэнна-Панурай Пустынi жыве Страшэнна-Пануры Звер, з доўгай шыяй, з доўгiмi нагамi, якi ад самай ранiцы, ад панядзелка, не падумаў узяцца за работу. Не хоча бегаць трушком - нiзашто!
- Ф'ю! - свiснуў Джын. - Ды гэта мой Вярблюд, клянуся золатам Аравiйскiх пустынь! Што ж ён кажа?
- Ён кажа адно слова "гррб", - сказаў Сабака. - "Гррб" - i болей нiчога. I не хоча памагаць Чалавеку на паляваннi.
- А што яшчэ ён кажа? - спытаў Джын.
- Болей нiчога, толькi "Грбб", i не хоча араць, - адказаў Бык.
- Вельмi добра! - ускрыкнуў Джын. - Пачакайце хвiлiнку, я зараз пакажу яму "Грбб"!
Ён захiнуўся ў свой плашч з пылу i памчаўся ў Пустыню. Там ён знайшоў Вярблюда. Той стаяў i любаваўся сваiм адлюстраваннем у лужыне - несумленны гультай.
- Мой хiтры даўганогi дружа, - сказаў Джын. - Я чуў, што ты не хочаш працаваць у нашым новым-навюсенькiм свеце. Што гэта такое?
- Гррб! - адказаў Вярблюд.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|